*** Зноў палынова-горкія ўспаміны…

…жыхарам адселеных вёсак…

Зноў палынова-горкія ўспаміны
Турбуюць сэрца доўгімі начамі,
Вярэдзяць сон і ў край завуць радзінны,
На векі вечныя пакінуты ў адчаі.

Даўно няма дарог, няма сцяжыны,
Што прывялі б дамоў, да роднай хаты.
І хат няма. І толькі спеў птушыны
З трывожнай цішаю спрачаюцца заўзята.

Адвечнасцю становяцца вытокі,
Шрамы магільнікаў хавае часу замець,
Ды родны голас кліча ўсё далёкі,
Блукае па былых дарогах памяць.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай