Сэрца
Сардэчна запрашаю ў маю цёмную душу,
Не ўспрымайце да сэрца, я выказацца мушу.
Пульсуе зямля – сэрца, якое трымае чалавецтва ў жыцці,
І мы давядзем яе да інфаркту, бо на ёй цяжарам вісім!
Мая душа схавана, частыя саступкі па ўмовах рэалій.
Гэта нармальна – у майго сэрца няма запасных дэталяў!
Два шляхі паэта – адзін, ці ў модным саюзе,
Абодва прывабныя, але штосьці з гэтага спакуса.
Сэрца – агідны орган, на думку маіх урачэй.
“Усе будзем с палкамі і камянямі бегаць”, казаў Эйнштэйн.
Гэтыя думкі паразіты ў сэрцы маім як у буфеце –
Ім смачна, а мне горка, бо яны магніт, які цягне беды!
Мацярынскае сэрца баліць, яна ўсё адчувае,
У яе свае жыццё і я далёка, але яна ўсё падмячае:
Кожны сумны ўздых, цынічны погляд,
І ад маіх касякоў яе сардэчка напаўняецца болем!
Сэрца абывацеля заліваецца кроўю ад мора гора ў свеце,
Але заробак на картцы, і замест ахвяраў ужо спагеці!
Гэта раніць у сэрца, але знікаюць усе маралісты
Як толькі доўгачаканы серыял выйдзе!
Пагадзіся, сэрца за праўду не дасць, хто абяцае,
Такіх пералічыць на пальцах ува ўсім краі.
Адзін з вёскі такі знойдзецца, як Данка, смелы.
Вырве з грудзей сэрца і зробіць свет белым!
14 – 20 лютага 2025
***
Спасылка на маё афіцыйнае відэа з агучкай і кліпам на верш у Цік Току: https://www.tiktok.com/@belarusec0052/video/7538547931989708037?is_from_webapp=1&sender_device=pc&web_id=7476593955217442359
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию