Абрус
Паплыў туман, паўз лес малочнай рэчкай,
Ля ганку забарвеў парэчак куст.
Я выйду ў сад няскошаны пад вечар
І паміж яблынь засцялю абрус.
А той абрус напомнішь мне аб маме,
Бо вышыла дзяўчаныю яшчэ:
Букет там з руж, касуля на паляне,
І ручаёк паміж лугоў цячэ.
Нарэшце разгадаў пасыл далёкі,
Што прыляцеў з мінулага да нас:
Букет – то шчасце, што ўзлятае за аблокі,
Касуля – мара, а ручай – няўлоўны час.
Каго ж пачаставаць на тым абрусе?
Хто быць готоў кампаніей маёй?
Таго – хто бачыць сны аб Беларусі,
На мове думае і гутарыць на ёй.
Мы сядзем на траву ўдвух, на пару,
І пад бакал чарнічнага віна
Пагутарым пра шчасце, і пра мары,
І пра жыццё да самага відна.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию