Дзьмуў вецер . . .
Дзьмуў вецер Аблокі нібы вейкі
Закрывалі недасягальную сінь
Ціхі голас адзінокай жалейкі
і запечаны лысы бераг
З крывавых глін
Сонца якое чакае за дзвярыма
Першыя матылькі
Разгубленыя ад багацця святла
Бярозы гравіраваныя чэрню
Праплываюць міма
і зайчыкі па зямлі
Як расплаўленыя залатыя
і я
Ці тут ці там
Ці ў небе дзе вятры тугія
Дзесьці там дзе душа мая
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию