Ветрык

Па верхавінах дрэў гуляе ветрык,
Ён гойдае галінкі, забаўляе.
То сціхне, то закружыцца ў паветры,
Як быццам туры вальсу выпраўляе.

Ён сумаваць не дасць, узніме хвалі
У зялёным моры маладога лесу,
І шум падымецца, і гоман балю,
А ветрык выбярэ сабе прынцэсу.

З бярозкай тонкаю, з бялюсенькім камлём,
Уабдымку ён жартуе і гамоніць,
І лашчыць голле ёй, заве сваёй,
І ад яе зусім не адыходзіць.

А раніцай зноў выглянула сонца,
Панёсся ветрык з лесу маладога,
Пакінуў завушніцы на бярозцы
І ўспаміны сумныя былога.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай