Яшчэ зіма
Я адчуваю небыццё
І думак цёмных забыццё,
Адсутнасць сэнсу, мэт, падзей
І сум няспраўджаных надзей.
За вокнамі яшчэ зіма,
І спіць глыбокім сном зямля.
Працягла, шэра, нерухома
Валодае ўсім светам стома.
Але ж завершыцца яна,
Нічога вечнага няма.
Блакіт нябёс падорыць свет,
У жыцці азначыцца прасвет.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензии на 'Яшчэ зіма'
Светлана Ковалёва
09.02.2026 - 13:22Вось гэты прасвет адчуваецца ў чысціні зімы. Дзякуй Вам, такі мелагучны
роўна складзены верш, блізкі сэрцу.
Татьяна Богданович
10.02.2026 - 08:30Дзякуй, Святлана, за водгук!
Татьяна Короленко
05.03.2026 - 20:48Так, зіма у гэтвм годзе аж надаела, але лепшае, як заўсёды чакае нас наперадзе, не сумуйце, цёзка!
Татьяна Богданович
06.03.2026 - 08:46Дзякуй!)