Вецер пстрыкаў. . .

Вецер пстрыкаў
Па языкам змёрзлых луж
Неба за цёмным брывом
Выгарэла ад болю
Ручай з марозам змагаўся
Як злоўлены вуж
і дарогу нібы абсыпалі
Буйнай соллю

А паветра без маршчын
Што малое дзіцяці
Прастора маўкліва
Цягне ў нікуды
Як пустая вада
Мяне некалі праводзіла ў жыццё маці
Тады я так і не зразумеў
Каго ей было да слёз шкада


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай