Лета
Прыгожа поле з рапсам залацее,
Яшчэ прыемней, як сінее лён,
Ці канюшына палымнее ружавее, –
Тут, думаецца, будзе ў працы плён.
Але ў чэрвені… як раз пад Яна…
Мы гэта цуда бачым кожны год,
Як закрасуе поле картафлянае,
І бусел зноў закружыць карагод.
Прасцёрлася бясконца перад намі,
Суквеццяў пышных, хоць вянкі сплятай,
Ружовымі ды белымі радамі
Імкнецца за далёкі небакрай…
Ня трэба нам амараў, эскалопаў,
Ці вустрыц каралеўскіх у віне.
Праз тыдні два – з лісічкамі і кропам
Убачым бульбу маладую на стале.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию