Я не паэта суполкі, Саюза…
***
Я не паэта, о крый мяне Божа!
Янка Купала
Я не паэта суполкі, Саюза,
Бог мне не даў гэты дар.
Маці-Радзіма – адзіная муза,
Я – ёй адданы пясняр.
Я не чалец і не член, безумоўна.
Дзе ж тут паэтам мне быць?
Мова забытая, родная мова,
Як мне цябе не любіць?
Не абіраю я родную маці,
Дорыць сама мне радкі.
Мне ж застаецца іх толькі збіраць,
Словы ўплятаць у вянкі.
Я не паэта й не трэба мне гэта.
Богам мне дадзены дар:
Песняю славіць і зімку, і лета,
Квецень каліны… і жар;
Мовай забытаю, роднаю мовай
Край апяваць свой і жыць,
Каб яго бачыць штодзённа нанова,
Каб яго вечна любіць.
27 – 30. 12. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию