Раніца нібы . . .

Your page rank:

Раніца нібы баляро Равеля
сыходзіла ў дзень
Павольна ўспомніў вецер
што ён жывы і на сваім месцы
Павольна сонца паднялося
каб апоўдні асесці
Скінуўшы на зямлю лёгкі свой цень

Я падабраў гэтыя восем на шэсць
Нібы на большае ўжо і не здольны
Хвоі захутаны ў восеньскую песнь
Свет быццам у стопары ці я як бязвольны

Як мне цярпення хаця бы здабыць
Каб нервы сваіх жа ўдагон не чаплялі
Каб у душы больш светламу быць
Каб птушкі там у гнёздах пра каханне спявалі


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай