Вецер прыбраў . . .

Your page rank:

Вецер прыбраў свае слабыя рукі
Вечар лужыну вывеў на поле
у брод
Сэрца
узялі таблеткі зноў на парукі
хутка заклеіў мне жаласны рот

Аблокі шапкі-вушанкі свае паздымалі
Ноч ужо ў справе
калі вока не хлусіць
Вечар заснуў Гукі долу апалі
Бог выгнаў зоркі
пільнаваць неба мусіць


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай