Апошні ліст
Гойдае галінкі ветрык палахлівы,
І спявае птушка на кусце тужліва
Аб мінулым леце, кветках і раздоллі,
Аб пяшчотных ранках і лугоў прыволлі.
Як звінелі росы, каласы ў полі,
Добра на пакосе ў траве сваволіць.
Дзе ты, цёплы дожджык? Холад, вецер, сцюжа…
Як зімою голад, маразы адужаць?
Сумна і трывожна, хмары прыгнячаюць
І ў нізкім небе сонейка хаваюць.
Плача ў смутку птушка, ужо вясны чакае,
І апошні лісцік вецер адрывае.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию