Блакітная прастора . . .
Блакітная прастора Стары дом Мяккі золак
Узляцелі галубы бы божыя грацыі
Дарога чорная як гневу чый асколак
і з гнязда памяці ўзнікла ціха маці
У карціну
вецер скінуў след свой на паказ
Страсянуў сасну
паставіўшы жорстка ў паветры бы пячатку
Прастора страпянулася ў адказ
і толькі маці
трывожна працягвала ўсё маўчаць
быццам у твар мне
як выклік
кінулі пальчатку
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию