Стары барак

Руйнуюць пад акном стары барак…
Машыны, краны сцены расцягнулі,
А мне шкада чамусьці, як жа так?
Тут некалі жыла мая бабуля.

Даўно ўжо не адпавядае ён
Сучасным інтэр’ерам і ландшафтам,
Даўно было пара пусціць на злом…
Ды нешта сэрца сціснулася раптам.

Ляжыць старая лялька за вуглом
І нечы фотаздымак пажаўцелы,
А экскаватар едзе напралом,
Сабака збоку трухае нясмела.

Няма чаго жалець тут, зразумела,
Цячэ жыццё, не знаю, як сказаць,
Своечасова знікнуць важна ўмела,
Не стаць баракам, не перашкаджаць…
09.06.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай