Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Старасць

Your page rank:

Падыходзіць спОтайку нягучна,
Дыхае ў патыліцу смуродам.
Апранае ў чорнае нязручна,
Упарта і нягледзячы на моду.
Без зубоў, але з новым каленам
Мне яна зусім не да спадобы.
Нібы разам ўсіх рэйсаў адмена
На вакзале з нейкае хваробы.
Хочацца пабегчы кудысь хутка
Ад яе, не ведаючы стомы,
Але ногі-здрадніцы ціхутка
Рухаюцца толькі побач з домам.
ПачуццІ, як быццам, у тумане
Сціплыя, прасцей, цішэй жаданні.
Шклянкаю з вадою хутка стане
Страсць і ўсе былыя намаганні.
Але хай сабе гэтак і будзе.
Старым целам стану ганарыцца
Толькі памінайце дабром, людзі,
З вамі больш не буду я сварыцца.
Дзеці, толькі вы не забывайце.
Можа аддала чаго замала,
То мяне за гэта выбачайце,
Не паспела , бо старою стала….

11.07.24

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *