Сонныя і ціхія районы…
Сонныя і ціхія районы,
Лёгкае трымценне ад смугі.
Зарастаюць зараз стадыёны,
Быццам не кранальныя лугі.
Сэрца недзе з шэрымі дварамі,
У восені заўсёды там туга.
Успаміны гожыя між намі,
Родная матуліна рука.
Зоркі азіраюцца праз неба,
Сарамліва свеціць маладзік.
А ў дзяцінстве большага не трэба,
Толькі бачыць у сэрцы родны блік.
Маладзік выразна паглядае,
Слёзы лье туман як немаўля.
Восенню каханнем саграваеш,
Любая і мілая мая.
І сумленны, лістападны вечар.
Таямніча свецяць ліхтары.
Ты нальеш гарбаты для сустрэчы,
У поўнач перайдзем з табой на “ты”.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию