Сонца выблісне з-за хмары…
***
Сонца выблісне з-за хмары,
Снежаньскі асвеціць дзень.
Ні пра што ужо не мару,
Па зямлі хаджу, як цень.
Нешта ўсё яшчэ рыфмую.
Праз акно на лес гляджу.
І, здаецца, не сумую,
І пра лёс не варажу.
Сонца выблісне з-за хмары.
Дзень кароткі праляціць.
Знікне ён, як зніклі мары
Вершам сэрца асвяціць.
22. 12. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию