Сонца ўжо села за лес на гары…

Your page rank:

***
Сонца ўжо села за лес на гары,
І адгарэлі ўжо промні зары,
І адпалалі ўжо лета дзянькі,
Цягне туманам ад цёплай ракі.
Хутка ўжо скажа нам лета “бывай”,
Хутка ўжо скончыцца жнівеньскі рай.
Верасень прыйдзе разлогам палёў,
Вецер удаль панясе жураўлёў.
І над маёй апусцелай гарой
Хмары ізноў паплывуць чарадой.

14. 08. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай