Снежань
Над краінай ходзяць хмары
Сыплюць людзям снег у твары
Цяжка рухацца па снезе
П’яны дворнік дрыхне недзе
Мабыць нават завіруха
Скаргі свішча яму ў вуха
Ад таго хто пазірае
Як ён снег не прыбірае
На сам рэч ён гроб ад рання
Марнатраўства прыбіранне
Калі снег як пух з пярыны
Робіць з выніку ўспаміны
Урэшце зарабіць на пляшку
І яму цяпер не цяжка
Пазірае хітра ў вочы
Тым хто шкрэбці не ахвочы
Бо цяпер каля машыны
Жыхары прыбраць павінны
Тры машыны тры рублі
Пляшка і нахер усё б вы ішлі
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию