Снежань. Кроплі на акне…

Your page rank:

***
Снежань. Кроплі на акне.
Снежань. Лёгкая адліга.
Цішыня патрэбна мне.
Для мяне яна, як кніга.

Я гартаю цішыню
І пішу яе таксама.
Спавядаюся акну,
Што глядзіць на купал храма.

Снежань. Лёгкая адліга.
Снежань. Кроплі на акне.
Снежнем выдадзена кніга,
Дзе ні слова пра мяне.

17. 12. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай