Смак роднай мовы…

Жыць беларусам, а не звацца
Ад нараджэння і да скону,
Пры тым свядома вызваляцца
Ад іншамоўнага палону.

Ісці без гвалту і без болю
Да адраджэння роднай мовы,
Не пасыпаць нарываў соллю,
А ўскладаць святыя словы.

Да роднай мовы праз свядомасць
Услед за нами прыдуць дзеці,
Як спадкаемцы на каштоўнасць,
Найдаражэйшую ў свеце.

Каб голас наш пад вольным небам
Гучаў прыгожа і сардэчна,
Няхай Гасподзь надзённым хлебам
Смак роднай мовы дасць навечна.

Набыткам памяці народнай
Тады паўстануць нашы словы,
Напорам рэчкі паўнаводнай
У крышталі радзімай мовы!..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай