Слязою боскай

Не запалілі ў хаце
Святла… Было нядаўна.
Жылі там бацька, маці,
Уходжваліся спраўна.

А зараз – ціш… Маркотна.
На небе цёмным – месяц,
Прыгорблены, самотны,
Шляхі людскія меціць.

То заплыве за ліпу,
То ў вокны заглядае…
Нібы чакае скрыпу
Дзвярэй, што адчыняюць.

З далечыні сабака
Нічыйны заскуголіць…
Галодны небарака?
Ці стомлены ад волі?

Ні рохкае ў свінінцы
Свіння, не гакне гуска…
Сцякае па галінцы
Раса слязою боскай.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай