Словы трэба ў слоўніках шукаць…

***
Словы трэба ў слоўніках шукаць,
Не на прагулянцы ж у Крыжоўцы.
Іх не трэба часта выдумляць,
Смакаваць патрэбна нашы слоўцы.

Падрабляць не трэба пад сябе,
Нават калі стаў ты лаўрэатам.
Не паэт, хто ўсякае грабе,
Калі сам на слова не багаты.

Колькі ні блукай ты па лясах,
Усё роўна зноў – на электрычку.
І радок твой сапраўды не “ах”!
Дык кідай дурную ты прывычку.

І не думай, што ты знаўца слоў,
Калі член праўлення ты ў Саюзе.
Без цябе хапае там аслоў.
Толькі ці патрэбны яны Музе?

08. 04. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай