Сінявокая
Сінявокая,
Ці ты мяне злавіла,
Ці я,
Закаханы зноўку дзівак,
Неймаверная,
Чароўны сеткі звіла,
Граў аб табе,
Паэт – спявак.
Абдымі мяне ў паветры,
І нясі ў далягляд,
Дзе віднеюцца промні, зоры,
Абдымі мяне, родны абшар.
Мігатлівым ззяннем іскры,
Праляціць, гэты міг,
Паглядзі ўслед мінулы,
Там застанецца ўспамін.
Шчасце, радасці ўцехі,
Пераблыталіся з смугой,
Пакуты боязі, ды спрэчкі,
Ускалыхнулі ўнутры пакой.
Сучасным, ды будучым часам,
Скарб мясцін, нам берагчы,
Зямлёю мяккай і азёрам чыстым,
Застацца з табою назаўжды.
Абдымі мяне ў паветры,
І нясі ў далягляд,
Дзе спяваюць люба спевы,
Разам мы будзем спяваць.
Сінявокая,
Ці ты мяне злавіла,
Ці я,
Закаханы зноўку дзівак,
Неймаверная,
Чароўны сеткі звіла,
Граў аб табе,
Паэт – спявак.
Пачуцце блакітным стала,
Як твой вобраз, сапраўды,
Ты маё сэрца кранула,
Разам нам з табой ісці.
Сцежкамі гэтымі, нам крочыць,
Прыгажосць, малюецца ў вачах,
У празрыстым небе, павольна ходзіць,
Бусел крыламі, робіць узмах.
Гэта імгненне, мне не забыцца,
Гэты час і ён адзін,
Наканавана закахацца,
Салодкім сокам, шчырых гадзін.
Абдымі мяне ў паветры,
І нясі ў далягляд,
Ведай любоў, мая ўдзячна,
Спеў душы, родны абсяг.
Блакітным агеньчыкам у полі,
Белымі крыламі над галавой,
Залатыя косы, так прыгожы,
Сустрэліся нарэшце, мы з табой.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать