Сіндром Тугарына Змея
Аб’ядналі ўсё волаты молаты,
Звяз свой крывавы расколаты
На бойку з Тугарынам Змеем.
Хоць мудры, загаджаны у зле ён,
Патрапіў у некрамантавыя чары.
Героі магіі і мяча ры…
Кха… Рынуліся ў дым!
Змагаліся, справа ў тым,
Што геройскага мала было –
Зімою крывёю мяло.
Збіўся з уліку ў забойствах,
І тысячы лесвіц на костках!
Тугары здавалася, людзі –
Напрыклад, ліхтаршчыкам Люцый,
Малярамі браты Астэрманы –
Усе кімсьці былі басурманы.
Такія як мы, але хтосьці
Навесіў на вушы ім злосці –
Дзіцячы шпіталь спаліць Мінскі
Учынак сапраўдны мужчынскі!
І вось, праз гады мясарубкі
З рамонкаў пераможцам на рукі
Дзяўчыны вяночак плятуць,
Цягнік ужо прыбыў на пуць.
Самалёты ачысцілі неба
Каб кожны бусел з планеты
Спакойна дадому вярнуўся
З любоўю, а хтосьці прымусам.
Толькі вось волат сівее,
І памяць знішчае завея.
І самі ўжо не зважаюць –
На бой заклікае важак іх.
У дзяцей іх змяіная скура,
Д’ябальскі погляд аскура,
І тыя жа словы з рота
Што крычала ворагаў рота!
Справа ў тым, што і волаты
Адразу, як монстр заколаты,
Кроўю напіўшыся моцна,
Рызыкуюць заняць яго месца.
І самі ператворацца ў тых
Каго білі дагэтуль пад дых.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию