Сіндром галоўнага героя

Я стаю на калідоры палацу, што згарае,
А вакол мяне кружыць паперак зграя.
Я сэрцам бачу сутнасць свету…
Светапогляд мой такі, – нібы святы!

Ха, гэта пастка! За шчырасцю – міма!
Мімікратар-паэт асляпіў сваім німбам.
І я нараджу вам героя і голас магутны,
Толькі каб скінуць табе свае смуты!

Зазірні ў той дзень, звар’яцееш з маркоты…
“Чаму ўсе растуць, а ў мірку ты?
Збярыся, ануча! Паводзішся хворым!
Няма чым тапіць, цягні свае творы!”

Рэфлексую, настальгую і эмоцыі шчадрую,
Пакрыты чырсцягамі, нібы ў шатру я.
Будаваў я яго, каб схавацца ад злых,
Залачуся цяпер, каб праславілі ўслых!

Пішу пра сябе, для сябе жа хутчэй,
Хоць бы знайсціся, – згубіўся з вачэй.
Згубіўся ў сябе, лякар звар’яцеў бы,
Як толькі ўбачыў бы вобласці цемры…

Я думаў, што шкодзіць разбіць мне пячаць?
Перастаць зажыўляць, і жыць распачаць!
За адказам на “Оскар” іду дываном,
Мой сябар галоўны – героя сіндром.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай