Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Што пакінуць вам нашчадкі…(жартоўны верш)

Your page rank:

На зямлі наш шлях не вечны…
Думкі ў галаве…Аб чым?
Што пакіну я нашчадкам,
Адыду як на спачын?

А ні яхты, ні палацаў,
Дарагіх машын няма,
Што пакінуць вам, нашчадкі –
Я не ведаю сама.

Можа хто із вас і скажа:
«Пражыла жыццё дарма…
Дзе ж хоць тыя, што не па́хнуць?»
«Не шукайце, іх няма».

І навошта вам багацце?
Трапіце ў яго палон,
Гэта ж вечнае пракляцце,
Будзе не спакойным сон.

А ў мяне – настрой дарожны,
Хутка ўжо дадуць білет…
З‘ем сухарык свой апошні
І пакіну гэты свет.

Што за смутак наваліўся?
Яшчэ рана паміраць,
Накачу́ лепш каньячку я,
І пайду спакойна спаць!
—————————————-
1.04.24г. Валянціна Гераськова.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *