Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Што бачыцца небу

Your page rank:

***
Што бачыць неба скрозь голыя клёны
У восеньскіх лужах поўных хандры?
Клёнам ды лужам ніякага плёну
У дробнай імге апошняй пары.

А помніш, ўлетку, як клавішы пальцы
Дождж біў, яго кроплі будзілі зямлю.
Вада быццам пела-лавіце, трымайце,
Як згодны, прымайце, я вас ажыўлю.

Лістотаю ўраз прыбіраліся дрэвы,
Жыццё пачыналася ў кожным куце,
Усё зелянелася з новай залевай,
Узыходзячы хутка расло абы дзе.

А зараз не рОдзіць, дажджамі грэбуе,
Пад жоўтым лісцём зямля моўчкі ляжыць.
Ды шэрае неба на лужы крыўдуе,
Скрозь голыя клёны бясплённа глядзіць.

24.10.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *