Схавайце муз сваіх, паэты!
Схавайце муз сваіх, паэты!
Калі прыгнёт на іх не знойдуць,
Ва імя усёй дзяржаўнай мэты,
Услед за імі боты пойдуць.
І будзе грукаць марш ў сэрцы,
Пакуль далоні цягнуцца да нажа.
Бо шыю лашчыць подых смерці,
А не кахання мілая душа.
А толькі сціхне гук жахлівы,
Як зноў спыняцца сэрца дзеў,
За гулам звонака тужлівым
І брэхам псоў каля дзвярэй.
Зямлю вакол акропяць кулі,
Як кроў пайдзе па берагах.
А цяжар ускінутай уперад рулі,
На муз застанецца грудзях.
Бо дыктатура сеіць роспач,
Узрасціўшы збожжа на крыві.
І толькі крыж пакіне побач,
Загіблым музам хто жывы.
Схавайце ж муз сваіх, паэты!
Здалеўшы збегнуць да мяжы,
Змянілі б імя, усе прыкметы,
І не вярталісь бы заўжды…
І вось яны ў чужыне ўюцца,
Застаўшыся ў спакоі ледзьве.
Як зноў грудзі рука імкнецца
Амаль пачуўшы грукат недзе.
І так заўсёды ціснуць грузы
Іх душу, закранутую ў няшчасці.
Але не вернуцца аднойчы музы,
На землі, дзе ўскарміла маці.
Бо з ночы ў ноч іх трэпле памяць,
Як страх у сэрцы ўскаласіў,
І кінуў іх ў жаданні страціць,
Пагоні мклівай ўспамін.
…
Таму, схавайце муз сваіх, паэты!
І можа, ўсё ж вернуцца аднойчы…
Як дзіўны сон на землі страты,
Ізноў ускалышаны ў ночы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию