Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ф. Шапэн

Your page rank:

Ціхі і ласкавы вечар,
На сцэне іграе раяль,
Сёння з «Шапэнам» сустрэча –
Святочны накінула шаль.

Гукі чароўныя льюцца,
Як быццам, із казачных сноў,
Хочацца мне акунуцца
Ў глыб старажытных часоў.

Зала з калонамі, свечкі,
Цені на цёмнай сцяне,
Шапэн у раяля ўвесь вечар,
І месяц застыў у вакне.

Павольна кру́жацца пары,
То парамі ў шэ́сці ідуць…
Да раніцы доўжацца балі…
І хочацца дамам бліснуць!!!

Адна з іх, у белай сукенцы,
Прыгожая, як самацвет,
Падорыць Шапэну натхненне,
Мелодыі новай сюжэт!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *