Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Сэрца маё не як валянцінка

Сэрца маё не як валянцінка:
Складаецца з дзвюх палавінак.

Сэрца маё ў форме каменя,
Ляжыць чатырохкамернае ў грудзі.
Баліць, адчувае, гарыць полымем.
Уразлівае, як шару іголка, паглядзі.

Кахае, сцякае крывёю, стукае барабанам.
Дае зразумець, што жыву.
Скоўваецца, замірае, зачароўвае пажарам.
Дзякуючы яму я існую.

Ненавідзіць, калее, шчэміць з сілай.
Месца, дзе знаходзіцца шчасце.
Заціскаецца, палоніць, скараецца іншымі.
Дзякуючы яму ўсе гэтыя спаткання.

Бо сэрца маё не як валянцінка:
Складаецца з дзвюх палавінак.
Яно больш, чым кавалак кардону.
Не смей дакранацца чорнай рукой.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *