Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Сцены нудзяцца

Нават сцены нудзяцца,
Апранутыя ў шаль-шпалеры.
Сумотай блішчаць, не рухаюцца
У вялікім пакоі-трапецыі.

Сцены нудзяцца па дакрананнях.
У бетоне пакроваў захавалася,
Як пальцы выводзілі старанна
Вензелі-ўзоры размахамі.

Сцены нудзяцца расколінамі
Па непавешанай карціне.
Але “Зорная ноч над Ронай”
ляжыць забытай за камінам.

Светлыя сцены нудзяцца,
Дзе ў куце за канапай,
Хаваецца маленькая елачка,
Намаляваная сінім маркерам.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *