Сапраўдны снег мяце над жоўтым садам…

Your page rank:

***
Сапраўдны снег мяце над жоўтым садам.
А быт хвіліны нават не дае,
Каб ацаніць той снег жывым паглядам
І дачакацца, як ён растае…

Сапраўдны снег – жыцця майго сапраўднасць.
Кавалак хлеба трэба зарабляць…
А снег мяце, мяце зямная радасць
І быццам бы не хоча раставаць…

20. 10. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай