Санет 98. Здаецца, што з табой з вясны ў расстанні

Здаецца, што з табой з вясны ў расстанні,
Калі стракаты, горды красавік
Дарыў юнацтва дух у вольным стане,
Сівы Сатурн смяяўся разам з ім. *
Ні крыкі птушак, ні салодкі водар
Ад кветак розных колераў не мог
Мяне прымусіць распавесці доказ
Гісторый летніх пасярод дарог.
Дзе не здзіўляўся беласці лілеі,
Не ўсхваляў барвяны колер руж,
Аднак яны не зналі прывілеі,
Бо ўзорам мелі ўсе цябе адну.
Далёка ты, і ўсё яшчэ зіма,
Як з ценем, з кветкамі я зноў гуляў.
* У часы У. Шэкспіра лічылася, што з чатырох чалавечых тэмпераментаў
меланхалічны кіруецца планетай Сатурн, які быў
сімвалам цяжкавагавасці і летаргічнай марудлівасці.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Санет 98. Здаецца, што з табой з вясны ў расстанні'
Жанна Улахович
19.11.2023 - 21:52Мне падабаецца, як Вы перадалі пачуццёвасць у санете…
Думаю, гэта не лёгка, але у Вас атрымліваецца.
Дзякуй!
Сяржук Пясэцкі
19.11.2023 - 22:21Дзякую Жанна,
Уільям Шэкспір быў вялікім знатаком жанру рамана ў пісьмах.
С салідарным вітаннем,
Серж