Сама

Ёсць моцнае плячо або няма,
Адно ўсё, лепей калі я сама.
Мой шлях — шэраг няўдач і перамог.
Сама сабе я шчыт, і кат, і Бог.

Вакол перагараюць ліхтары —
Маё святло са мной, святло ўнутры.
Бывае, калі круціць завіруха,
Здаецца, быццам і яно патухла.

Я на хвіліну рукі складу так,
Каб праз хвіліну сціснуць іх у кулак.
Не саступіць, не рухнуць, не спыніцца!Верыць сабе! Сабою ганарыцца!

Ёсць моцнае плячо або няма,
Я ведаю — усё змагу сама!
І ты ўсё зможаш! Перашкоды рухнуць,
Толькі не дай святлу свайму патухнуць!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай