Сакавіцкі дзень у нябыт сплывае…

***
Сакавіцкі дзень у нябыт сплывае.
Правярае штосьці ў парніку сусед.
Свет здурэў зусім: у людзей страляе.
Абірае бульбу на абед паэт.

Свет здурэў зусім: па людзях малоціць.
Яму трэба нафта, яму трэба газ…
Час араць і сеяць пакрысе прыходзіць.
Закіпае бульба, і абедаць час.

Зазірнуў у зборнік, лаўрэат там піша,
Як у цішы з сябрам яны п’юць віно…
Сакавіцкі дзень. І святая ціша.
І глядзіць ігруша – у маё акно.

“Свет здурэў зусім!” – мне сусед мой кажа.
“Ў парніку радыска не ўзышла яшчэ…”
А вакол вясны ці жыцця пейзажы
Сакавіцкі вецер залатыя тчэ.

24. 08. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай