Ружовы захад бачу я праз сосны…

***
Ружовы захад бачу я праз сосны.
Агністы захад зноў на схіле дня.
Грамнічны дзень спакойны і марозны.
Не хутка прыйдзе, значыцца, вясна.

А я ў сваю вясну даўно не веру.
Яна, хоць хуткаплынная, была.
Ды што з таго? Вастру сваю сякеру,
Каб адсячы былое ад крыла.

Каб адсячы ад успамінаў мару…
Ружовы захад знік, як маладосць.
А засталося што? Малюся дару.
Ён зараз для мяне – жаданы госць.

Агністы захад я праз сосны бачу.
Грамнічны дзень прайшоў, нібыта міг.
Чакаю верш, як зорную удачу,
Я для сваіх не выдадзеных кніг.

15. 02. 2026 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай