Рэквіем па вёсцы
Халадзіна, і ў снезе схуднелыя дзеці зусім,
А гадзіны праз дзве і агнішча патушаць слязмі.
Бараніць каб сабе ў вайну ад фашысцкай халеры
У апошні прытулак вяскоўцы з раёну прыбеглі.
Адступаючы далей і далей, злюцелыя немцы,
У будынкі загналі людзей – у адзінае месца!
І пад “Russisches schwein!”, браханне, пагрозы і лай,
Падпалілі хацінку, пачуліся крыкі “згарай!”
Бессэнсоўныя ўцёкі, бо выхад зачынены смерцю.
Як ракеты ляцяць ім у спіну, каб душы пасцерці!
Камандзіры ў чорным спалілі дзяцей і жанчын,
Без хістанняў і ўсякіх на то чалавечых прычын!
Жыхары пахаваны пад вогнішчам нібы ў Пампеях.
Не паўстануць памерлыя з попелу – то безнадзейна.
І пакутнікаў нашых запомні ты брат назаўжды,
Такое забыцца, – памерці для кожнай душы.
У нябёсы чырвоныя слёзы цякуць як дамоў,
Бо адпомшчана кроў тых сялян перамогай цяжкой!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию