Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Расстраляным паэтам

Your page rank:

Паэты беларускай мовы –
Нашыя смутак і сумленне.
Як толькі напісАны словы,
Ад нас да вас адно імгненне.
І зараз гаварыць апасна.
Нас не страляюць, нават дзіўна.
Маўчаць былыя ды й сучасны,
Але былыя больш праўдзіва.

У ямах пахавалі лепшых,
Астатніх змусілі заткнуцца.
Няўжо баяліся ад вершаў
Калісьці краты разамкнуцца?
Ці спадзяваліся ў гэты раз,
Што вершы будуць нібы зброя,
Альбо ў самы цёмны час
Вы рыхтавалі нас да бою?

Вы змоўклі, нельга нам маўчаць
Вас расстралялі, мы жывыя.
І словы праўды не стрымаць,
Як напісаны словы тыя.
Былі і будуць у сталах,
Смартфонах і лістах з-за кратаў.
Іх памятаем нават ў снах,
І невядомых йшчэ багата.

Забілі вашых вершаў словы,
Аднак забіты – не забыты.
Ад вас, як змоўкну, то нанова,
Натхненне чэрпаю нібыта.
Ад 37га рукой падаць,
Адно кароткае імгненне.
Што не паспелі вы сказаць,
Напіша наша пакаленне.

30.10.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *