Радзіма
Радзіма – гэта не дзядзі і цёці ў кабінетах,
Не гучныя словы, што пішуць у газетах,
Не колер, і нават не герб альбо сцяг.
Радзіма – пушчы бясконцы абсяг,
Маленькая вёска, горад вялікі,
Гор і прыгоркаў прыгожыя выхі,
Рэкі, балоты, азёры, палі і лугі,
Пушыстыя, мяккія ў зімку снягі,
Валошка-тату на тваім прыдалонні,
Спелага жыта ў жніўні раздолле,
Пірог з цынамонам, што тае ў роце,
І пах дзеруноў у бабулінай хаце,
Арэлі на яблыні ў дзедавым садзе,
Шчупак з карасём у глыбокай запрудзе,
Яшчэ маладыя на фота бацькі,
І ты абдымаеш іх у дзве рукі,
Школа, сябры, каханне, вясна,
Лета, спатканні ўсю ноч да відна,
Шчасце, надзеі, а часам і гора,
Думак, пачуццяў розных прастора.
Дзе б ні прыйшлося ў жыцці шыбаваць,
Радзіма ў сэрцы. Яе не адняць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать