Радзіма
Радзіма.
Мая краіна – Беларусь,
блакітная старонка.
Цябе шаную, табою ганарусь.
Гучыць імя тваё хай звонка!
Чароўны кут духмяных траў,
бясконцыя прасторы.
Лясоў і рэчак прыгажосць,
цвет васілька на полі.
Тут люба ўсе, куды не паглядзі
Тваё багацце –людзі.
А памяць продкаў праз гады
ў сэрцы скарбам будзе.
Ты шчырасцю сваёй вядома.
З павагай сустракаеш ты гасцей.
І будуць тут яны, як дома,
сярод сяброў і цеплыні людзей.
А вораг хай не забывае:
прад ім не схіліш галавы!
Шмат прыкладаў гісторыя згадае,
як шлі ў бой твае сыны.
За мужнасць, гераізм і за адвагу,
за незалежнасць, здабытую ў баі.
Хвілінай памяці ўсе разам
маўкліва дзякуй гаварым!
Мая Радзіма – Беларусь!
І тым бясконца ганаруся.
Квітней, стагоддзямі жыві!
Ты ў сэрцы нашым назаўжды.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать