Радзіма

Your page rank:

Аудиоверсия: https://t.me/tivik14/40

Дзе, Радзіма!
Дзе ты?
Адгукнісь!
Дзе вы, шчырыя плыні з палямі?
Бо я бачу – куды ні зірні –
Ўсё навокал дзядзькі з кашалямі.

Куды трапілі мы і, навошт,
Цешыць спадчынай нашай мінулай,
Калі годнасці маем на грош:
Мы згадзіліся – нас падманулі.

Усё спрачаюцца: як і чаму
Мы сягоння ў цяперашнім стане?
Вось адно зразумець не магу:
Чаму чьімсьцімі сталі цянямі?

Дык, давай жа, браток, пачынай
Песню гучнае роднае мовы,
Каб лілася яна цераз край:
На бяседзе ці за размовай.

А я потым за ўсіх памалюсь,
За палі і за родныя плыні.
Дык ратуй жа, браток, Беларусь,
Каб нашчадкі пра нас не забылісь!


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай