РАДУНIЦА

Your page rank:

РАДУНIЦА
————————————
Бач, спрадвечна гэта свята,
Радуніцай што ў нас клікаць,
Быццам смутак, быццам радасць…
Чалавекі – ўсяк бываць…

I, дарэчы, праваслаўны
Цi католік – хрысцiянiн!
Евангелiк, у Хрысцé! (Хросны!)
Бог на небе ўсiм адзiны!

Памяць родным, адышэдшым,
Час, каб продкаў памянуць!
Справа светлая, без спеху…
На магілку зазірнуць…

* * *

У куткý над свечкай у хаце
Абразок Хрыста вісiць.
Сэрца пыхчэ: бацька, мацi…
Памяць… крышачку балiць.

Абдымае плечык нехта:
Быццам сонейка лашчыць?
Так, Хрыстос увакрос з памерлых!
Разам з намi гаварыць!..

* * *

«Бацька, мацi… цёткi, дзядзькi…
Ды бабулi з дзедамi…
Вунь, паглядзь: дзiцячы посмех! –
Саступiлi месцы… iм!

Каб раслi… яны́ душою
I мацнелi сэрцамi!
Шлях Зямны спаўна прайшоўшы,
Пастýкаць каб ў Дзверцы (да) м(я)не…

Бо жыццё тады ў Нябёсах
Надалей прадоўжыцца!
Не губляй Святлá ты ззянне,
Радасць, дзіця Божае!»

* * *

Выратуй і захавай, Бог,
Душы нашы родныя!
Светлу памяць зберажы
Сэрцамi лагоднымi!

* * *

Родныя ў нябёсах
Яднаны лёсам,
З Богам яднаныя –
Жыццём дараваныя!

* * *

Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
Выратуй i захавай нас, Божа,
Тваёю благадаццю!

(влад.логмат, 2025)

—————————————————————–
(АУДЫЁ-версія верша
ў выкананні аўтара тут:
https://t.me/vladlogmat/6452)
—————————————————————–


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай