Радочкаў пара на паперы
Радочкаў пара на паперы,
Сустрэчы адчыняю дзверы.
Хай толькі позірк, момант, з’ява,
Ужо і гэтага нямала.
Імгненне радасці, пяшчоты –
Выратаванне з адзіноты.
Прыроды дзіўнае стварэнне –
Ад шэрых будняў пазбаўленне.
У снежні – восені працяг,
І мокрых дрэў замшэлы пах.
Чаканне зноў, чаканне цуда,
Усё непрыемнае забуду.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию