Радаўніца
Па ўсiх кутках краiны нас iзноў
Раскiдвае непрадказальны лёс.
На Радаўнiцу ж едзем мы дамоў,
Сказаць сваiм бацькам: «Хрыстос уваскрос!»
Дзе сосны каля могiлак стаяць
I дзе ляжаць спрадвеку валуны,
«Хрыстос уваскрос!» — нам важна iм сказаць.
У гэты дзень пачуюць нас яны.
Дзве ружы каля мамы палажыць,
Да мармуру прыцiснуцца iлбом
I ў старэнькай хаце зноў адкрыць
У плюшавай абкладцы той альбом,
Дзе мы, малыя, на руках сядзiм
Сваiх бацькоў прыгожых, маладых.
Усё, што сёння ў хаце бачна iм,
I мы iх сёння бачым, як жывых.
Мiж нас яны, ды не крануцца iх,
Накрыта хлебам чарачка з вiном.
Мы iх, такiх жывых i дарагiх,
Цяпер у нашых душах беражом.
А потым трэба выйсцi на сяло,
Да родзiчаў у госцi завiтаць,
А мо, пашчасцiць стрэць каго з сяброў
Ды пра жыццё-быццё iх распытаць.
Усе мы ўжо цi бабкі, цi дзяды,
На пенсii стаiм адной нагой,
Ды, дзякуй Богу, быццам малады,
Жыве ў душы гарэзлiвы настрой.
Яго мы добра падпiталi тут,
З сабой яшчэ ў дарогу ўзялi.
«Да пабачэння, любы родны кут!
Бывай!» — гаворым роднай мы зямлi.
12.04.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Короленко
25.04.2025 - 16:15https://www.youtube.com/shorts/w7nqOO6oUrM
Можна паслухаць па ссылцы