Рабінавая восень
Узняла свае сцягі ў неба восень
На кронах палымнеючых рабін.
Складанасці ўстойлівых адносін
У тым, калі адзін мы на адзін.
Не чутна смеху ўнукаў на падворку,
Няма свавольстваў смешных, цішыня.
Гляджу, садзіцца сонца за ўзгоркам
І думаю, каму патрэбна я?
Ты ў роліках сядзіш пра будаўніцтва,
Мне кажуць, што карысны хатні хлеб.
Такое тэлефоннае адзінства,
Няма адзін у адным у нас патрэб.
А можа ёсць яшчэ? Хоць небагата?
Запару зёлак, сэрцу твайму мілых,
И мы ўтраіх засядзем піць гарбату:
Я, ты і гэта восень у рабінах.
26.08.2026
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию