Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Пяць слоў ад Яе

Your page rank:

Зварот да сябе, там няёмка і цемра,
Хутчэй адчуваеш свае карані.
Самотны адказ чуеш сэрцам дарэмна.
Самотныя ночы, самотныя дні.

Ты толькі адзін са шматлікіх адказаў,
Чакай, атрымаеш пяць слоў ад Яе.
Магчыма пабачыш і смайлік адразу,
Але гэта смутак цябе прынясе.

Чаканне, адчай, думкі з Ей, а ты тут.
Не бачыш вакол, і ледзь дыхаеш сам.
У кватэры няёмка, спакой лезе ў кут,
Маўчыць тэлефон, ты не верыш вачам.

На ростанях зноў, боль нясцерпны гудзіць.
Патрэбна паветра, так цяжка чакаць.
На небе праз хмары надзея ляціць,
Пяць слоў небагата, адказ трэба даць.

Зварот да сябе, трэбы жыць без Яе.
На ростанях зноў, боль нясцерпны ў душы,
Маланкамі ў небе, і сум у галаве.
Каб сцішыць свой боль ноччу вершы пішы!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *