Прыкметы вясны
Я разглядаю дзень сцюдзёны гэты:
Над рэчкаю вісіць марозны дым,
Імкнуся распазнаць вясны прыкметы
У небе непрыветлівым, сівым.
Яна ідзе, вы гэтаму паверце,
Нябачныя нам знакі падае,
Прыслухайся: шуміць у кроне вецер,
І сапраўды вяснянку ён пяе.
Сумёты намяло амаль па плечы,
На вуліцы стаіць марозны хруст,
Ды вераб’і званчэй ужо шчабечуць,
Зашыўшыся глыбей у бэза куст.
І нават ельнік сумрачны, дарэчы,
Той, што за полем безнадзейна спіць,
Ужо паволі распрамляе плечы,
На Божы дзень з надзеяю глядзіць.
Вясна надыдзе, – гэта непазбежна,
І будзе солнца ласкава свяціць,
І будуць дзеці раніцай, на межах,
У цёплых травах конікаў лавіць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензии на 'Прыкметы вясны'
Татьяна Богданович
24.02.2026 - 15:30Так, хутка дачакаемся вясны. Прыгожы верш, дзякуй!
Васіль Л.
25.02.2026 - 12:00Прыемна, што спадабаўся верш. Так, чакаем цяпла!