Пры развітанні з калінай…
***
Пры развітанні з калінай,
Зарой маладой на світанні,
З суседам сваім, ці з сябрамі,
Ці з Боскімі нават дарамі,
Пройдзенай доўгай дарогай
Знойдуцца словы: ці многа,
Ці некалькі знойдзецца слоў.
Пры развітанні з Айчынай
Ведай, што іншай не знойдзеш,
Куды ты ні з’едзеш, ні пойдзеш,
Чужой – не агучыш умоў.
Пры развітанні з Айчынай
Ніякіх не знойдзеш ты слоў.
Таму не спяшайся пакінуць
Бераг любімай Айчыны
У жудасным нават адчаі,
Бо ад сябе – не адчаліш…
02. 02. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию