Простая радасць
Простая радасць хаваецца
У дробязях простых, як звычка.
Раптам пачуць – заліваецца
Песняю звонкай сінічка.
Водар адчуць паспяваючых
Яблык, з прыродай у адзінстве,
І, церануўшы ападачак,
Хрумкаць ім як у дзяцінстве.
Мець асалоду ад кубачка
Кавы, што зварыць каханы,
Піць яе проста без булачкі,
І не хацець круасана.
Простая радасць хаваецца
У добрай лагоднай усмешцы,
Той, хто знайсці пастараецца,
Шчасце адчуе ў сэрцы.
23.08.2026
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию